пад пугай
А вершы – гэта нешта з неба
Які святар – такі прыход !
Ну не прыдбаць за вершы хлеба
Не той ідзе сягонні год.
А я і скардзіцца не буду
За погляд скоса, за ківок,
Я памаленьку веру ў цуды,
ды пазіраю ў іншы бок.
Усё даецца ўсім з натугай,
З крывёю, з потам, з мазалём.
І я хажу, бы вол пад пугай
Пад тым бязлітасным рублём.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию