Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Роднай вёскі свет

Перабудовы новы след
Нарадзіў шыкоўны свет.
Даўно няма былых садоў,
Акацый, вежавых слупоў.

Ды, зрэдку кволы бэз тырчыць,
Таполю зрэзалі для дроў,
У маіх вачах наўзрыд крычыць
Вясёлых успамінаў роў.

Клапотны дзень, ручай цурчыць.
У полі з ранку сеў гурчыць.
На лузе пчолаў карагод:
Сваім гуртком жыве народ.

Паўзе чаромхі дзіўны пах,
Гуляе па лясных шляхах.
Углядаюсь у любай хаты дах,
Зноў крочу па старых слядах.

Смароды куст схаваўся ў кут.
Тут, за плятнём, кліча каза.
Крычыць, вітае ля двара
Руплівец пеўнік-ягаза.

Збіраю думкі ў свой радок:
Пачуцці радасцю пякуць…
Звоночка родны завіток
Упляту ў шчырых слоў шывок.

Сяброў губляю галасы…
За вёскай ззяюць каласы,
Суквецці каляровых траў.
Бядоты час мой край застаў.

Пляту я з родных ніў любоў,
Дзе сагравае душу кроў.
На скронях мрояць туманы,
Забыты гук начной трубы.

Перабудовы новы след
Нарадзіў шыкоўны свет.
Даўно няма былых садоў,
Акацый, вежавых слупоў…
05.05.2017

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *