Восеньская раса

Як заляцаўся да цябе вясной,
Адзін другога пазнавалі пакрысе.
Хадзілі поруч, як у сне, з табой
Да возера па срэбранай расе.

Віхура валасоў тваіх льняных
Прываблівала водарам рамонку –
Свет існаваў толькі для нас дваіх,
І міласць Божая лілася звонку.

А зараз срэбра інеем на валасы…
Ты не фарбуй іх, бо мне да спадобы!
Нагадвае мне колер восеньскай расы –
Ён твар высакародны твой аздобіць.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай