Бессмяротнасць
Сярод людзей
Узняўся ён, як волат.
Прадбачыў ён:
Праб’е аднойчы час –
І правіць святам
Будуць Серп і Молат,
І знішчыць класы
Сам рабочы клас.
І паўстае
Ўсё відавочней з часам
Яго жыцця
Высокі сэнс і змест –
Праграмай стаў
Прыгнечанаму класу
Яго Камуністычны маніфест.
Стваральнік бессмяротны
“Капітала”,
Ён працаваў,
Каб мы прыгнёт знялі.
І гэта мара
Ясная явай стала
Упершыню
На Ленінскай зямлі.
Надыдзе час:
Галечу і гаротнасць
Сатруць у пыл
З усіх матэрыкоў.
І будзе жыць
Марксізма бессмяротнасць
У светлых далях
Будучых вякоў.
Так, як і зорак
Вечнага свячэння,
Нішто не спыніць
Марксавых ідэй,
Бо Маркса
Геніяльнае вучэнне
Вядзе да камунізма
Усіх людзей.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию