Праз сто гадоў вяртаюся дадому

Праз сто гадоў вяртаюся дадому
Навобмацак у цемры шукаю шлях знаёмы
Шукаю ў памяці якім я быў тады
Як жылі нашы продкі , бацькі дзяды

Во згадваю , выбітныя людзі яны былі
Таленавітыя годныя сыны сваёй зямлі
Ваяры паэты навукоўцы
палітыкі ды мастакі

Я адчуваю сэрцам цягу й накірунак
З гонарам лягчэй ісці па свой прытулак
Я не з’язджаў але апынуўся на чужыне
Прачнуўся і не пазнаў у якой жа я краіне

Мне кажуць: прыйшоў ды выпі з намі чару
Але іду далей незважаючы на ліслівую ману
Столькі гадоў ў чужой хаце
Зарабляў чужынцам я багацце

Таму зразумела што на шляху маім
Шмат перашкоды падножак і хлусні
Пабіты ў цемры мае калені твар і локці
Але кожны удар сцвярджае гэта верны шлях
Бо хібны шлях заўсёды просты

І узнясу на чыстым белым месце
Сваёй крывёй здабыты родны сцяг


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай