Свята
У маёй матулі сёння свята,
Для яе я прыбіраю хату.
Палію я кветкі, змяту пыл,
Толькі каб настрой святочны быў.
А яшчэ я паспрабую суп зварыць,
Трэба агародніну памыць.
А тады парэзаць, пасаліць,
Як цікава зрэдку мамай быць!
Вось сястрычка прыйдзе, дапаможа,
Хай цыбулю, моркву ў суп паложыць.
-Ой, як шчыпле вочкі мне цыбуля!-
Зноў пішчыць маленькая Гануля.
Усё паклалі, суп ужо ў парадку,
Прыбірацца пачынай спачатку.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию