Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Малюнак шчасця

Намалюй мне кропельку кахання,
Напішы мне радасці радок.
Каб дзень кожны, кожную хвілінку
Адчувала  я шчасця глыток.

Намалюй мне блакітнае неба…
Фарбаў светлых ты не шкадуй!
Твой малюнак мне вельмі  патрэбен,
Душы подых маёй   намалюй…

Намалюй мне дажджлівую восень…
Хай у вырай ляцяцць жураўлі.
Можа,  птушак мы разам папросім,
Прывітанне каб  нам прыняслі.

Намалюй мне надзею, жаданне,
Намалюй мне сустрэчы цяпло,
Намалюй мне птушынае ранне,
Намалюй так, каб збыцца магло.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *