Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Рыбакi

Your page rank:

На рыбалку рыбакi
Цэлы дзень збiралiся.
Клалi ў торбы паплаўкi.
Бульбай запасалiся.

Шкварку сала, селядзец,
Квашаны гурочак.
-Вось Алесь, ты маладзец,
Скаканi ў ларочак-.

Як зайшоў ён у ларок –
Вочы разбягаюцца.
Усе палiцы i палок
У вiне купаюцца.

Назапасiў вiна мех,
Рашыў пашанцавала,
Абышлося без памех
Бо жоначка не знала.

Гужавалi да цямна,
Тут ночку гулi – валi.
Рака побач тут цякла –
Па жыце снасць цягалi.

Адзiн чоўнам кiраваў,
А другi сеткi ставiў.
Ноччу жыта так стаптаў –
На полi ток аставiў.

Алесь пальцам круцiў лоб:
-Дзе ж ты ставiў меткi?
Ты па жыце човен гроб,
А я там ставiў сеткi.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *