Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Прэзентацыя

Прыкмета часу ў нашым краі –
На пОказ выстаўляць тавар.
Чаго мы толькі тут не маем!
І ў кожнай рэчы – гаспадар…
Матрасы, коўдры і падушкі
З дзівоснай шэрсці нейкіх лам.
Каструлі, скОварады, кружкі –
Той пОсуд усё гатуе сам.
А каб убачыць гэта дзіва,
ЛаскАва запрашаюць у зал,
Там не даюць гарэлку, піва,
Не абяцаюць людзям бал…
Збіраецца народ цікаўны,
У асноўным – люд немалады,
Хто адслужыў дзяржаве спраўна,
Ёй лепшыя аддаў гады.
Спачатку шлюць вам запрашэнне
І абяцаюць у ім сюрпрыз,
Таму бясспрэчнае рашэнне:
Бясплатна – ваш любы капрыз!
І да мяне прыйшла паштоўка –
Ёсць шанец атрымаць прэзент.
А запрашаюць гэтак лоўка:
На падарунак – увесь акцэнт.
Каб не было сядзець вам сумна,
Вы можаце ісці ўдваіх,
Хтось запрашэнне склаў разумна:
Талонаў у ім – аж на траіх!
Суседку Галю запрашаю,
Яна без межаў мае час,
Яго таксама шмат я маю –
У нас клапОцяцца пра нас.
Народу ў зале – недзе плюнуць,
І ў кожнага – свой інтарэс.
На абяцанне – грэх не клюнуць,
Ды й заварОжвае працэс:
На сцэне – дэманстратар лоўкі,
На выгляд хлопец малады,
Без усялякай падрыхтоўкі
Ён зацікавіў усе рады.
Чаруе словамі ўсіх разам,
Не дэманстратар – экстрасэнс.
Ўсе пад гіпнозам ад паказу,
Бо яго словы маюць сэнс.
І я сама ўжо адчуваю:
Без ламы сёння не засну,
Жаданне толькі адно маю –
Шарсціць сямейную казну!
А Галя ўскОчыла на сцэну,
Каб лепей разглядзець тавар.
Тут нехта запытаў пра цэны –
Ўсе раптам памянялі твар:
Матрасік, коўдра, дзве падушкі
Каштуюць тысячу даляр,
Залезлі вушкі на макушкі,
Згубілі людзі мовы дар.
Ў мяне ад гэтае навІны
Адвісла чэлюсць да пупа,
Каб спаць у ламе, я павінна
Стаяць на паперці сама.
Мой пыл тым часам ахалодзеў,
Бо грошай тых у казне няма.
Няхай не лама – чорт у модзе…
Прыйшла сюды, відаць,дармА.
А Галю сума не бянтЭжыць,
Бо на яе напаў кураж,
Рэальнасці згубіла межы,
Ёй сума гэта – не міраж.
А хлОпец спешна супакоіў:
Тавар у рассрочку і ў крэдыт,
І побач з залам, у пакоі,
Вы свой здавОльце апетыт.
Пакуль крэдыты афармлялі,
У зале мУсілі чакаць,
Сябе надзеяй забаўлялі:
Сюрпрыз павінны атрымаць.
Прэзенты вынеслі нарэшце –
На локаць з ламы кажушок,
Сябе той цАцкаю пацешце,
Схавайце потым у мяшок.
А Галя прынясла дахаты
З цудоўнай ламы гарнітур,
Ён цеплы і такі пухнАты –
То не апошні гэткі тур!
У ламе цёпла – няма спрэчкі,
Другога ў ёй не адчуваць,
Бо як балелі ножкі, плечкі,
Так і ў шэрсці той баляць.
Адно ёй толькі цешыць дУшу:
Ў далярах ноч усю ляжыць.
А я завідаваць ей мушу:
Мне б у мільёнах тых пажыць…
З мяшка налОкатнік дастану,
Ў руках самОтна пакручу…
Ён для мяне – як соль на рану,
Ўздыхну ціхенька – і маўчу.
Шчэ колькі прэзентацый будзе!
То не патрЭбна сумаваць,
Мой пыл няўдАча не астудзіць –
Прэзентаў шмат будуць даваць…

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *