***Калі мне скажуць…

Калі мне скажуць: “Кінь Айчыну,
Няма за што трымацца тут.
Пабачыш толькі мар канчыну,
Шляхі, што у тупік вядуць.

І за мяжой такія ж людзі,
Паветра, сонейка, зямля.
Свабода там уздымае грудзі,
І ад турбот не нікне галава”.

А я скажу: “Хачу застацца
На мілай, роднай мне зямлі,
Прыродай беларускай любавацца,
Народ мне беларускі дарагі”.

Мне хтосьці скажа: “Звар’яцела!
Ты што, не хочаш добра жыць?”
Я адкажу:”Калі ад сытасці нямее цела,
Душа ў скрусе пачынае ныць!”


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай