***
Руки холад кусае мае, я адна,
Як над Сожам рыбак.
I чаму ўсё на гэтай вайне
Aпынулася неяк вось так?
Tы ж любіў мае валасы,
Разам ўзімку паліць у акно,
Разам слухаць людзей галасы,
Хто што раніцай кажа ў метро…
Ты ўсё гэта палюбіш яшчэ –
Колькі гэтых, як я, такіх.
Днямi сплю, каб забыцца хутчэй,
Каб твой голас у думках заціх.
Раскажу рыбаку – што цярпець.
Сядзем побач над хвалямі з ім,
Ён на вогнішча будзе глядзець,
Я паплачу над болем маім.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Один комментарий:
Ицхак Скородинский
23.07.2023 - 08:50Привет!
У Вас рыбак в роли ангела молчальника…