Зачараваны я табою

Прытуліцца да майго пляча,
Ціхі водгук нашых мар,
Шурхнула па карабку, загарэлась запалка,
Успалыхнуў вялікі, магутны пажар.

Грэецца грубка поўная дроў,
Іскры ляцяць, трэскі трашчаць,
Вогнішча акутавае мур з усіх бакоў,
Языкі полымя, позірк мусяць зачараваць.

Спаткаліся нашы вочы, як агні,
Разгарэлася полымя і яснасць прыйшла,
Чаму патрэбных хвілін, раней мы не знайшлі,
Калі так разгаралася вогнішча святла.

Зачараваны я табою,
Табой адзінай,
Дарагой,
Колькі разоў,
Патрэбна крочыць выбранай дарогаю,
Дарогай,
Звіліста крывой.

З табою, быць разам, так я жадаў,
Б’ецца сэрца, роўным рытмам стрэл,
Выбух за выбухам,
Порах зноў прагучаў,
Ускалыхнуў страчаны прытомнасцю,
Паніклы пыл.

Зачаравана глядзяць яскрава зоры,
Зоры, гэта вочкі твае,
Нябеснага колеру, бліскавічнай іскры,
Дзе ж вы раней гулялі.

Я ж з надзеяй, да цябе ў змроку ішоў,
Па гэтым знаёмым з дзяцінства
Гуллівых дарог,
Крок за крокам,
Неслася побач любоў,
Бачыш, які прыемны выдаўся шлях.

Ноч раптоўную, застаў у лясной цішы,
Так гучна б’ецца стук маёй грудзі,
Невядомы ўсяму наваколлю ў гэтай глушы,
Адбіваў,
ТУК ТУК,
Гукі пяшчотнай чаканай любві

Зачараваны я табою,
Табой адзінай,
Дарагой,
Колькі разоў,
Патрэбна крочыць выбранай дарогаю,
Дарогай,
Звіліста крывой.

З табою, быць разам, так я жадаў,
Б’ецца сэрца, роўным рытмам стрэл,
Выбух за выбухам,
Порах зноў прагучаў,
Ускалыхнуў страчаны прытомнасцю,
Паніклы пыл.

Гэта імгненне, нарэшце застаў,
Гэтых пачуццяў, ніколі не забыць,
Вусны ў вусны,
Ніткаю нехта сплёў,
Пацалуй салодкіх губ,
Горач адчуць.

Прытуліцца блізкасць, тваю адчуваць,
Стукі сэрца, вочак запал,
Зачарованы момант мне не згубіць,
Колькі гадоў мару між хат шукаў.

За руку крэпка дзяржу ля сябе,
Шоўкава кранаюцца пальцы твае,
Зліліся дзве крыніцы, плывуць па рацэ,
Заўсёды разам будзем, ты мне павер.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай