Вядома, што ніхто не будзе вечна
***
Вядома, што ніхто не будзе вечна-
Мялеюць рэкі, разбураюцца масты.
Прайсці дарогу шляхам млечным
Нам немагчыма, гэта лёс душы.
Я ведаю, але не вельмі разумею,
Як да таго душу падрыхтаваць.
Ці то, магчыма, ўсё яна ўмее,
Яе экзамен ёй самой трымаць.
Ці можа нейкім недарэчным чынам
Калісьці крылы жорстка адняла.
Ляцець не мае больш яна прычыны,
Не ведае навошта вышыня.
Сваёй душы сам мусіш адказаць
За ўсё, што не паспееш даць.
Вырошчваць крылы , ці то абразаць
Табе самому прыйдзецца рашаць.
Душы патрэбны рэкі і масты,
Ці нават мора, дзе жывуць кіты.
А можа толькі я ці ты,
Каб адарвацца прээч ад мітусні.
30.07.23
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию