Восень
Рыжая восень над горадам кружыць,
Дзіўным навокал акідвае позіркам.
Жоўтае лісце сыпне завірухай,
Ціха закруціць у парку над возерам.
То барабаніць па вокнах, свавольніца,
Каплямі дожджу, пякучымі, золкімі,
То зіхаціць яркім восеньскім сонейкам
І ўсміхаецца ў небе вясёлкамі.
То на вадзе лісце гойдае хвалямі,
Паклікаўшы вецер сабе ў памочнікі.
Ці зноў завабiць іх ціхімі далямі,
Узнёсшы высока, аж пад аблокамi.
Яблыкам спелым у садзе частуецца –
Водар духмяны ў смачнай антонаўкі.
Усюды паспее, нідзе не лянуецца,
З летам нібыта гуляе ў хованкі.
Хоча спалохаць начамі халоднымі,
Восень, нічога не атрымаецца!
Вецер і сонца бываюць лагоднымі,
А прыгажосцю тваёй захапляемся.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию