Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Усё гэта чаму?

Your page rank:

***
Сонца святло ды Боска любоў,
Ці сэрца ўдар, што рушыць кроў-
Усё гэта чаму, ўсё гэта за што?
Адному нічога, другому ўсё.
Камусь трэба трохі, іншаму шмат.
Ідзе за багацце на брата брат.
А хтосьці не можа на ногі ўстаць,
Ці самастойна лыжку трымаць.
Як прымірыцца, як з гэтым жыць-
Дзяцей забіваюць- рука не дрыжыць.
Такія жа людзі, такіе ж ды не,
Без сораму радуюцца вайне.
Хто здзекі трывае, хто іх чынІць-
Адному збіваць,іншаму бараніць
Даводзіцца часта то гэтак то так-
Адразу святы і забойца-маньяк.
На ўсё чалавек, здаецца, што здольны,
Але вырашаць, кім жа быць яму- вольны.
Усім свеціць Сонца ды Боска любоў.
Ува ўсіх ,як вядома, чырвоная кроў.
Адному нічога, а іншаму ўсё.
Камусь цяжкі шлях, каму лёгка жыццё.
Магчыма на кожнага маецца план,
А можа ўсё гэта вялікі падман.
Малітваў не чутна, адказаў няма.
Людьзмі гэты зверы завуцца дарма.

25.11.23

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *