Ў сінім небе белыя аблокі…
***
Ў сінім небе белыя аблокі.
Век бы так глядзеў на іх, глядзеў.
Ўнутрана заўсёды адзінокі,
Адзінокім быць бы не хацеў.
Мо таму й трымаюся аберуч
За тваю далёкую душу,
Бо баюся, хоць і ў Бога веру,
Што адзін міжвольна саграшу.
Ў сінім небе – белыя аблокі.
Побач пасядзі, пакуль засну…
Не такі ўжо я табе далёкі,
Каб забыць пра першую вясну.
06. 08. 2020 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию