Скрозь магутныя снягі
Скрозь магутныя снягі,
Праз спякотныя пяскі-
Морам, полям, небам, пылам,
Бегам, пешкі ды на крылах,
Неўзіраючы на штосьці,
Ён спяшаецца не ў госці.
Назаўсёды, назаўжды
Новы год рушыць стары.
Што нясе, што абяцае
Верагодна сам ня знае.
Будзе ўсё як трэба быць-
Не змяніць не адхіліць.
Ні магутныя снягі,
Ні спякотныя пяскі
Не прыпЫняць хуткі час,
Новы год прыйдзе да нас.
Пераверне каляндар
Невядомы ўладар-
Стане Свет на год старэйшы,
А ці будзе разумнейшы?
Штучны інтэлект ідзе,
Дапаможа нам ці не?
Хіба ён нас уратуе,
Усё як трэба ўладкуе?
Нешта вельмі сумняюся,
Будзе зброяй ён, баюся,
Як заўсёды, што тады?
Знікне Свет зусім стары-
Усё, што гэтак я люблю,
Ці пазнаем мы Зямлю,
Ці захочам на ёй жыць-
Адно аднаго любіць,
Нешта дзецям будаваць,
Новыя гады чакаць….
Я не ведаю, не знаю.
Безнадзейна ўсё прымаю.
Калі што, сыйдУ сюды
У мае вершы-гарады.
02.12.23
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Скрозь магутныя снягі'
Сяржук Пясэцкі
14.12.2023 - 01:44Новы год рушыць стары ->рушыць новы год стары.
Штучны інтэлект ужо вакол нас як 20 гадоў,
у мабільніках напрыклад ды камп’ютарах,
4 мільярды геймераў не вылазяць з са сваіх гульняў
штодзённа,
Штучны інтэлект ўжываецца ў сістэмах узбраенняў,
напрыклад збівае балістычныя ракеты на Украінай
і перакладае на сотні моў.
Елена Завадская
14.12.2023 - 19:35Дзякуй за ўвагу да маіх думак.