Трымайся за неба!
Трымайся за неба!
Л. Пранчак
Трымайся за неба,
За роднае неба,
Трымайся за зоркі,
Што ціха дрыжаць.
І помні смак хлеба,
Жытнёвага хлеба,
І “дзякуй” Айчыне
Заўсёды казаць.
Трымайся ты моцна
І не разлучайся,
Трымайся сваёю
Вялікай душой.
За роднае неба
Заўсёды змагайся
І помні, што мір
Здабывалі крывёй.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию