Сябры
Я сёння стала маладзей гадоў на дваццаць:
У мяне з’явілася раптоўна шмат сяброў…
У якой скарбонцы адшукаць патрэбных слоў,
Што дапамогуць у пачуцці сваім прызнацца?
Што нас з’яднала? Не хаваю я сакрэтаў
І прызнаюся сёння вам як на духу,
Мае сакрэты, безумоўна, на слыху:
Сяброў яднае, выбачайце, еднасць мэты.
Адзінства думак і аднолькавасць рашэнняў,
Да роднай мовы найвялікшая любоў,
Я не стамляюся прызнацца зноў і зноў:
Сяброўства – гэта хараство тваіх імкненняў…
Ты не адзін, калі сябры вакол цябе,
І адзіноцтва цяжкі лёс цябе міне,
І сэрца цёмнай ноччу не заплача…
Высакародны, незайздросны дух сяброў
Як вызваленне ад пакутных хворых сноў,
І ўсміхнецца табе дзеўчына – ўдача…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
Комментировать