Сустрэча вясны

***
Мой памыты чысты горад
Зіхаціць пасля дажджу.
Вераб’і гамоняць хорам
Скрозь вакно на іх гляджу.
Пасылае загад Сонца,
Праз вясёлкі ў вачах
Абліць радасцю бясконцай
Усіх , хто зараз у дварах,
Тых, хто так цяпла чакае,
Сустракае хто вясну!
Мітусня, бягуць ручАі,
Усе прачнулісь ада сну:
Вераб’і, пупышкі, коткі-
Хутка быць красавіку!
І мяне вясна абУдзіць,
Калі выйду ды ўздыхну,
На хвіліну з ёй забудзем
Пра жахлівую вайну…
Апранаюся, спяшаю,
Сонца, пачакай, я йду!

24.03.23


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай