Павей, вецер… (Гомельская песня ў маёй апрацоўцы)
Павей, вецер… (Гомельская песня ў маёй апрацоўцы)
Павей, вецер, ой, дый павей буйны
З глыбокага яру!
Прыбудзь, мілы, прыбудзь, чарнабрывы,
З далёкага краю!
Ой, рад бы я веяць-павяваці,
Ды яр той глыбокі…
Ой, і рад я да цябе прыехаць,
Заехаў далёка…
Пашлю ў край твой шэрую зязюлю,
Каб цябе спаткала,
Каб што рання пра маё каханне
Табе кукавала.
Ой, пашлю я да цябе зязюльку,
Буду з салавейкам:
Калышу я, калышу я люльку
З сыночкам Андрэйкам…
Ляціць воран, ой, дый ляціць воран
Ды, лятучы, крача:
Перадайце ды той жа дзяўчыне,
Што за мною плача:
Няхай плача, няхай яна плача,
А я не журуся.
Няхай яна дый выходзіць замуж,
Бо я ажанюся…
Бадай цябе, ой, дый ажаніла
Ліхая гадзіна!
Завязала мае белы ручкі
Малая дзіціна…
Завязала мае белы ручкі,
Век мне развяжа.
Хто ж дзіціне маёй, сіраціне
Праўдачку раскажа?
Павей, вецер, ой, дый павей буйны
З глыбокага яру!
Прыбудзь, мілы, прыбудзь, чарнабрывы,
З далёкага краю!
10. 07. 2025 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию