і прайшоў дзень . . .
і прайшоў дзень і прыйшоў дождж
Туман грыбны павіс на лугах
Месяц сярод хмар як срэбны нож
і павуцінне мокрае смугой на вачах
Ледзь ледзь суму мяккага не соннага
Вось і атрымаецца восень з люстэркамі луж
Ціха ў гэтым царстве задуменным
Сцежкі зарослыя і вада – туш
і з’явіўся вечар
Прыплыўшы быццам па вадзе
Прыцемкі нібы даўно заўдавелі
Да зямлі да зямлі
Усё пераходзіць зліваецца ў густое
і цені аселі
і ноч супакойваецца ў сваім гняздзе
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию