Жыццё як справаводства
Вось мае жыццё мой шэраг пашпартоў.
Першы пашпарт – шкодныя прывычкі.
Больш рабіць мне з ім яшчэ няма чаго,
Чорна белае дзіцячае аблічча.
Пашпарт нумар два змяняе ўсё-
Быццам бы, па фота мне так падаецца-
Прозвішча ад мужа, нібы на жыццё,
Новая прычоска да нулю імкнецца.
Трэці дакумент -ўжо валасы даўжэй.
Скасаваны шлюб зусім нябачны.
Прозвішча дзявочае звярнуць хутчэй.
Добрая навука, за яе удзячна.
У наступным дакуменце для вачэй краса-
Прыгажуня там ў каляровым фота.
Твар троху з усмешкай, доўгая каса.
У штампах шлюб і дзеці – мужніна работа.
А ў чарговай кніжцы зграбная жанчына,
Новая кватэра- доўгачаканы штамп,
Візы ў замежжа- лепшы адпачынак,
Гэтых успамінаў нікому не аддам!
Пэўны час праходзіць і яшчэ паперка.
Нехта невядомы на мяне глядзіць,
Хто гэта старая? Няўжо пенсіянеркай
З гэтым падгардзёлкам дАлей буду жыць?
Вось такі адбітак…Нумар асабісты,
Лічбы на паперы- за імі жыццё.
Дзяржава на шыю вешае маністам,
Каб лягчэй паўсюдна кантраляваць ўсё.
Можа была б лепей без папер наогул?
Чалавек і крапка, ніякіх нумароў!
Калі нарадзІўся, йдзі сваёй дарогай.
Каму якая справа, ў свеце шмат шляхоў.
Аднак ўсёбачным вокам за намі нехта сочыць.
Хто сочыць? А хто трэба, пытаць яшчэ цябе.
З найлепшых меркаванняў пільнуе дні і ночы,
Было каб чым займацца нашчадкам КДБ.
Але дакладна знаю, памру ізноў свабоднай,
Хай гэта суцяшае нялёгкае жыццё.
ДушУ не адлічбуюць і з гэтае нагоды,
На іх я не злуюся, дарую амаль ўсё.
20.07.23
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Жыццё як справаводства'
Влад ЛОГМАТ
01.06.2024 - 17:37Жыццё як шанс, жыццё пражыць – не поле перайсці… Усяго добрага!
Елена Завадская
01.06.2024 - 20:31Дзякуй
Татьяна Богданович
11.06.2024 - 09:53Вельмі цікавы і грунтоўны верш, дзякуй, Алена!
Елена Завадская
11.06.2024 - 21:44Вельмі прыемна Ваша адзнака.