Шумна з дахаў снег з’язджае…
***
Шумна з дахаў снег з’язджае.
Затуманіў люты шлях.
Зноў зіма адпачывае
Ў шэрым снезе на палях.
Пацяплела, але мерзнуць
Пальцы рук без рукавіц.
Гурбы снегу з дахаў лезуць
І палохаюць сініц.
Затуманіў люты сцежкі,
Пратаптаныя да хат,
Ды на ўзгорку без адзежкі
Клён, як п’яненькі салдат.
23 лютага 2021 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию