Начны горад

Густые прыцемкі
апанавалі горад.
У паветры восеньскім
танцуе павуцінне.
Вачамі яркімі
дамы ўначы міргаюць.
Рэклам неонавых
развешаны карціны.
Глядзяць бясстрасна ліхтары,
стаяць усцяж вуліц,
У імзе святлом сваім
абгортваюць прахожых.
І мінакам бярозы
лісцем услед махаюць,
Заўжды спагадліва
праводзяць у падарожжа.
Двухрогі месяц
паказаўся ў цёмным небе,
Але схаваўся зноў
за воблака начное.
Паспеў раку ахутаць
дзіўным перламутрам
І, нават, кінуць
серабра на дно рачное.
Заціх да раніцы,
адпачывае горад.
І толькі, зрэдку ўжо,
праносяцца машыны.
У цішыні
па адшліфованым асфальце
Шуршаць, спяшаюцца
здарожаныя шыны.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Начны горад'
Ицхак Скородинский
20.11.2023 - 12:12Я машу Вам в ответ!
Жанна Улахович
22.11.2023 - 21:37Спасибо, Ицхак!