Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Што яднае нашы мары?

Your page rank:

Я мару аб захадзе, ты аб усходзе,
Але нашы мары яднае адно –
Сабака ля ганаку, ды певень на плоце,
Ды пахне дзе сенам старое гумно.

Фіранкі на вокнах, покрыва на ложку,
Патэльня ў печы, абрус на стале.
Ды пахне яечнёй, блінамі ды скваркай,
Гарбатаю з мяты, ды медам у збане.

Ільняны ручнік ды лаханка старая.
З жалезнага кубка напіцца вады,
Сцюдзёнай са студні, жывой, як з крыніцы…
Так хочацца ў марах заярнуцца туды…

Крапiва ля плоту і брама старая,
Калi адчыняешь, заўсёды скрыпіць.
А ў полі рамонкі, званкі і валошкі…
Ды шчасце з тых мараў – яго не забыть.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *