Сарока – зладзейка (для дзяцей)
У старо́й ліпе, за вакном
Пасялілася сарока.
Збудавала гняздо-дом
І жыве сабе высока.
Але хутка ў тым гняздзе
Стала вельмі мала месца,
Бо нясе туды сарока
Тое, што ўбачыць вока!
У бабулі скрала ключык,
Паплаўкі – ў рыбака.
У дзяўчынкі – завушніцы,
А часы – ў вартаўніка.
Потым пацеркі прынесла,
Шмат кавалачкаў із шкла.
Ёсць бліскучыя паперкі,
Лыжку недзе здабыла.
Развалілася гняздо,
Выпалі ўсе снасці…
Мне сароку не шкада,
Бо не трэба красці!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
7 Комментария: 'Сарока – зладзейка (для дзяцей)'
Валентина,спасибо за бурю положительных эмоций.Легкое и поучительное!
Валентина Гераськова
02.10.2023 - 15:28Благодарю Вас, уважаемая Татьяна!
Людмила Богданова
30.09.2023 - 11:54Мне тоже очень понравилось, Валентина. Легко читается, но мысль заложена глубокая, мудрая.
Валентина Гераськова
02.10.2023 - 15:30Спасибо, Людмила за Вашу позитивную оценку!
Екатерина Хендогина
03.10.2023 - 18:36Добры вершык!!!
Людмила
03.10.2023 - 09:45Верш вельмi спадабауся. Буду чытаць унукам. Дзякуй.
Валентина Гераськова
03.10.2023 - 19:25Мне вельмі прыемна , што верш Вам падабаецца. З павагай і падзякай, Валянціна.