Сакавіцкі ранак

Завабіць высокае неба
Бязмежнай прасторай сваёй.
Задыша размерана глеба,
Як сонца ўзыдзе над зямлёй.

Заціўкаюць звонка сініцы,
Прагрэецца дом стары.
Раскрые ён вокны-вачніцы,
Гатовы да змен на двары.

Змяшаецца бруднае з белым,
Аздобіцца талай вадой,
І дзень сакавіцкі смела
Размеранай пойдзе хадой.

****
P. S. У якасці ілюстрацыі аўтар выкарыстаў карціну Кугача Б. П. “Сакавіцкае сонца” (1978).


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай