Ружа-царыца (Да верша прыкладзена ўласная карціна аўтара “Ружа-царыца”)
Не навіна́ (з гэтым кожны згадзі́цца):
Красуе між кветак ружа-царыца.
Колькі аб ёй твораў-дум таямнічых,
Песень ды вершаў, карцін маляўнічых.
Ты ўдыхне́ш – арамат све́жы, новы,
У кожным парфюме водар ружовы.
Шыпы абароняць ад злодзея-вора:
Сарвеш без дазвола – пама́еш дакора.
Таму перад ёю кожны трымаецца,
Калі раніцою бутон раскрываецца:
Ў ім колер ружовы, белы, чырвоны,
Жоўты, малочны ды цёмна-барвовы!
Іншыя кветкі ў паклоне ёй гнуцца,
Так асцярожна, каб не дакрануцца.
Вітаюць царыцу, лістамі хістаюць,
Пяшчотна на ружын убор пазіраюць.
Усё наваколле з самім чалавекам
Яе ўспявае разам з паэтам!
Сотні стагоддзяў сусвет ўсё дзівіцца
На рэч відавочную: ружа – царыца!
І ў гэтых радках нічога не нова.
З выяваю кожнае слова знаёма.
Са шчырай пяшчотай апісана метка,
Бо ружа-царыца любімая кветка!
Да верша прыкладзена ўласная карціна аўтара “Ружа-царыца”.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию