Разумны суслік

Разумны суслік

Стаяў калісь тут бор стары
І жыў Лясун ў тым бары.
М. Багдановіч

I.
Прашу я толькі Вас памарыць,
Не трэба нават у гэтым “шарыць”:
Бор ёсць, жыве у ім не лясун,
А вожык – лепшы прыгажун.

Яшчэ жывуць там суслік, воўк,
Жывёл звычайных – цэлы поўк.
Дадаць да іх дэльфіна, ламу –
Ляснічыя, рыхтуйце браму!

Але жывёлы жывуць ціха.
Ім невядома людзей пыха.
Сакральны бор накшталт краіны.
Адрозненне – усе зніклі міны.

Смарагд зямлі, што па-за спрэчкай,
Яго сакрэт ляжыць за печкай:
Усе цвыркуны і прусакі
Не дурні – сябры-прастакі.

II.
Я зараз ясным усё зраблю –
Як шлях праз мора караблю.
“ Разумны” той, хто і дурны,
І не пазбегне ён турмы.

Калі лама б пачала зцвярджаць,
Таму што вумная, іржаць,
Што за аленя лепш,
Ці атрымаўся б верш?

Алень бы адказаў: “А я высакародны”.
І ўсякі звер, што быў аленю родны,
Бы зразумеў, сядзець яму дзе трэба,
Але не воўк: ён пажадае хлеба.

А воўчы хлеб які? Алень.
Забіць яго ваўку не лень…
Маліўся воўк, і тым быў сыты.
Маўчаў б алень – былі б капыты.

III.
А пачалася ўся праблема з ламы…
Чаму ж яна пажадала драмы?
У люстэрку возера калі сабе сустрэла,
З вярблюдам падабенства не сцярпела.

Пакою не было ў душы!
Аленю (жаль) святло тушы.
Цяпер усе ворагі звяры!
Кроў і жах – цары ў бары.

На шчасце, гэта было гіпатэтычна.
Таму казаў я патэтычна.
Бяду бо суслік прадказаў,
Разумны ён, і ён казаў:

“Калі так розум выпірае,
Што душу з цела зневажае,
Яго на справу накіруй.
Каб мір у краіне быў – працуй!”

IV. Канечне, ведае мядзведзь:
Яму сам суслік па калена ледзь.
Цар леса хобі мае шмат.
І паляпшаць іх трэба, брат!

Ён і музыка, і акцёр.
Хоць па натуры ён брэцёр,
Дуэль з аленем сэнсу ўвогуле не мае.
“Драпежнік” на дудзе гуляе.

Жывёлы ўсе, магутны хто,
Ствараюць, кожны здольны што.
І праца мір у душах дорыць.
А мір ужо што хочаш створыць.

Разумны суслік піша кнігу.
Яе пашле ў Маскву і Рыгу.
Такое вось кальцо прыроды.
The only way пазбегнуць шкоды.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай