Радзімая зямля

Радзімая зямля, цябе далоні прагнуць,
І хочацца крануць тваіх глыбінь душу.
Тваё цяпло і пах так на Радзіму цягнуць,
Што я краёў чужых заморскіх не прашу.

Хачу на золку ўстаць і выйсці на пагорак,
Каб сонца сустракаць на ўскраечку зямлі.
Вярнуцца басанож на невялікі дворык
І водар удыхаць ад свежае раллі.

Радзімая мая, мой дарагі прытулак,
Ты будзеш саграваць сваім цяплом мяне,
І адчуваю я ў сваім жыцці падмурак,
Свядомасць, што прыйду ізноў я да цябе.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай