Радзіма

Яна выбачае і добрым, і злым.
Як родным, як любым, як дзецям сваім.
Яна не сярдуе, ўсё здольна забыць
Абы толькі ў ладзе маглі б усе жыць.

Абдыме пяшчотна бусліным крылом
Шапоча бярозкай ды ціхім дажджом.
Напоіць вадою з крынічкі лясной,
Заўжды ахвяруе аддана сабой.

Пралескай цвіце на узлеску вясной,
Каляды чакае марознай зімой.
Яна супакоіць малітвай ў царкве,
Як маці чакае заўсёды цябе.

Як маці сустрэне з далёкіх шляхоў
І скажа :” Вітаю! З прыездам! Здароў!”І
Яе немагчыма у думках забыць,
Не здолеем мы без Радзімы пражыць!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай