Прывіды вясны
І зноў, прывіды вясны
сякуць няяснымі дажджамі
маю ссутуленую спіну…
Я думаў,
вось,
табе
пакіну,
і праскочыўшы
між зыбамі…
От, вызвалюся і зажыву…
Але!
Зноў, зноў і паміж намі…
Успаміны аб агні,
агні кахання, што спаліўшы сэрца…
Аб ахвярным маім…
Развярстаем…
Яны няясныя…
Да дрыжыкаў у скуры –
так далікатныя…
Што дбайныя…
Да здранцвення…
Смутныя прывіды
дакучлівай вясны…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию