Прыемна мне…

Прыемна мне кранаць людскія душы,
Я іх імкнуся словам варушыць,
Прыгожае адзенне з думак шыць,
Таму пісаць санеты сэрцам мушу…

Я адчуваю ў сэрцы асалоду
Ад гутаркі з далёкім чытачом,
Як быццам бы плыве чароўны чоўн,
Паўнюткі цеплыні і прахалоды.

Жыву я на зямлі ўжо шмат гадоў,
Мне пачуццё сваё аддаць патрэбна…
Я водгукаў пужаюся ганебных,

Усёй істотаю баюся чэрствых слоў,
Саромеюся жорсткасці высноў,
Маўчання золота каштоўней слова срэбра…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай