Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Без твару

Your page rank:

Згубіўся я ў чужых, шматлікіх тварах
І не магу чакаць патрэбнай сілы,
Каб свой шукаць на спаленых абшарах,
Як страчаную маску, да магілы.

Мой твар, магчыма, нехта іншы знойдзе…
Калі не верне – ворагам мне будзе.
А можа, моўчкі, мімаходам пройдзе,
Убачыўшы, адкіне і забудзе.

25.I.2020

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *