Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Пра каханне

Your page rank:

Ля гэтай бярозы, было дзе каханне
Яскравым праменьчыкам, подыхам сну,
Застаўся тым хлопцам, чакаў што спаткання,
Што верыў пачуццям і шчасцю свайму.

І сам уплятаў свае мары з касою,
Што падалі з белых, каханых плячэй.
І мары дрыжалі, адзіна, з табою,
Як слёзы ад шчасця ў азёрах вачэй.

З табой засталася і мэта, і праўда,
Якімі я жыў і якімі кахаў.
Бярозы і клёны давалі парады,
Але я заўсёды пра іх забываў.

Не ведаў пра тое, што наша каханне
Дае і бярозам, і клёнам іх моц.
І кінуўшы ўсё, будзе мне пакаранне.
Пачуцці цякуць смачным сокам бяроз.

Але ўжо ніхто ім цяпер не нап’ецца,
І, нават, такама яго мне не піць.
Усё ў гэтым вершы пра нас застаецца
Пра гэта ніколі зусім не забыць.

І кожнай бярозе чытаю я вершы,
Якія пісаў пра цябе і мяне.
А твой пацалунак, самы той першы,
У памяці будзе, як сонца ў акне.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *