Ператварыўшыся ў іжыцу
Дайсці да Мурамкі…
…Уткнуцца носам у луг
і удыхаючы
пякучы пах
травы…
…Перавярнуцца,
раскінуць рукі,
замерці і…
… Слухаць неба.
Зацьменне цішыні і жаўрук…
… Страказіны верталёт.
…І варушэнне траў скрозь рыпанне конікаў. …
І матылёк.
І матылёк, зацямніць на імгненне сонца у прыжмураным воку.
…Удыхнуць усё гэта і схамянуцца з курапаткай
і ў шлях.
…І зноў у шлях,
каб
ператварыўшыся у іжыцу.
Знікнуць.
…Назаўжды!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию