Пераднавагодні настрой
Пакуль завея ў лесе ахінае елкі
У бялюткія манто і шалі са снягоў,
Пакуль зіма ў акне малюе акварэлі
Й віхурай абдымае дом з усіх бакоў,
Паволі цацкі прачынаюцца ў каморы,
Жадаюць стрэцца на яліне ў Новы год.
Шары заззялі і рыхтуецца вяршыня
Сабою цацачны ўпрыгожыць карагод.
Лунае водар найдухмяных мандарынаў,
Цукеркі пахнуць шакаладам на ўвесь свет.
На вокнах шарыкі звісаюць з белай ваты
І фанабэрыцца пад мішурой буфет.
У цацках ёлка і ва ўзорыстых фальбонах.
У зіготкіх зорках, нібы скінутых з вышынь.
Ад захаплення сэрцу робіцца салодка,
Чакаеш цудаў і святочных вечарын.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Пераднавагодні настрой'
Светлана Поцелуева
18.12.2022 - 02:12Отличное стихотворение!
Повеяло Новым годом, праздником.
Настроение улучшает мгновенно!
И отдельно хочу отметить прекрасное
владение белорусским языком. У Вас
он легкий, свободный, красивый.
Спасибо!
С уважением – Светлана.
Жанна Улахович
18.12.2022 - 19:10Большое спасибо Вам, Светлана!
Мне очень приятен Ваш комментарий!
И мне очень хотелось, чтобы стихотворение
вызывало ощущение новогоднего праздника)