Няхай разводзяцца масты

Няхай разводзяцца масты,
А птушкі джаляць неба.
Няхай ідуць астылыя дажджы,
Ужо дастала келіх глеба.

Няхай крычыць будзільнік,
Заручаны з праменем раніцы.
Няхай коле дзікі ажыннік,
Няроўныя шыпы ўтыкаючы.

Няхай. Абы сэрца не цвярдзела,
Адчувала кожны лёгкі дотык.
Абы не табе малявала вèнзелі,
Залітая слязінамі бядота.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай