Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ноч на возеры

Your page rank:

Патанулі ў возеры цені,
Вецер сціх у чароце без сіл,
Хутка зоркамі вечар, натхнёна,
Закідае ўвесь небасхіл!

Нахіліліся нізка бярозы,
І застылі ў сваёй немаце́…
Каля берагу плешчуцца ло́зы,
У халоднай, празрыстай вадзе!

Заклубіўся туман над вадою,
Цішыня ў наваколлі стаіць,
Толькі рэдка залётная птушка
Штосьці, з жаху, сабе пракрычыць!
__________________________
Валянціна Гераськова. 22.04.24г.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *