Агравар’яты
Да знемажэння штодзённа заўзята
На агародах працуюць агравар’яты.
Градкі ў іх чыстыя, барозначкі роўныя,
Дзябёлай расады вокны ўсе поўныя.
Пад сонцам і ў дождж ранняй вясной
Агравар’яты па полі раскідваюць гной,
І без замінкі любому раскажуць яны,
Калі для пасадак спрыяльныя дні!
Агравар’яты з азартам будуюць цяпліцы,
Каб ураджаем запоўніць склепаў паліцы,
Скардзяцца слёзна, што спіны баляць,
Але абсалютна не любяць адпачываць.
Вядуць барацьбу з фітафторай і тлёй,
Зямлю яны клічуць матуляй сваёй,
І ўвечар між градак зрабіць праменад
Лічыць сваім абавязкам кожны агравар’ят.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Агравар’яты'
Татьяна Богданович
02.05.2024 - 23:00Згодна з Вамі, але як цудоўна, калі ў людзей ёсць любімы занятак! Асабліва, калі шмат вольнага часу.)
Iвета Вітко
03.05.2024 - 05:47Скажу Вам шэптам вялікую таямніцу: аўтар кожную вясну прыходзіць у захапленне ад агравар’ятаў і нават плануе ў будучым прымкнуць да іх радоў.