Нірвана жыцця
Немаведама, колькі прайшло ўжо дзён,
Немаведама, колькі яшчэ засталося.
Пачуўся гук сэрца: “А можа то ён?…”
Насамрэч аказалася – проста здалося.
Трое сутак прайшло – трое пройдзе і потым:
Так пройдуць тыдні, месяцы, гады…
А ты чакай наперакор усім турботам;
Паглядзім, дарэчы, што будзе тады:
Раз’юшаны боль ці сырыя спадзеі ,
Былое каханне ці гарачая кроў,
Якія адбудуцца ўрэшце падзеі
Сярод тых агністых, плямістых равоў?
Колькі жудасных слёз праліецца дарэмна,
І чаму мы ўвогуле тут існуем?
Хай будзе існаванне наша нікчэмна,
Але і аб тым песню мы запяем!
Спытаешся ты: “Што жа будзе далей?”,
“А прад намі гады паўстаюць чарадой”,
“Мае быць, будучыня дзесь вышэй?”
“Толькі матцы боскай вядома адной”…
6 лістапада 2024 года
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию