Нікога не вучу, як трэба жыць…
***
Нікога не вучу, як трэба жыць,
Бо ўсё жыццё я сам яму вучуся.
Вучуся бездакорнасці любіць
І толькі за любоў сваю малюся.
Не бегаю, каб свечку за спачын
Паставіць той душы, што я пакрыўдзіў.
Малюся, як здаецца, без прычын
Я за таго, хто ў сэрца больш не прыйдзе,
Каго я ў сэрца болей не ўпушчу,
Каму душу я болей не адкрыю,
З кім на крыле не на адным лячу
І каму косці з іншымі не мыю.
Малюся за таго, хто саграшыў
Перада мной міжвольна неаднойчы,
Хто справы непахвальныя мне шыў,
І за каго й не трэба было б, Ойча!
Малюся й за таго, хто вучыць жыць,
Але пры гэтым не абразіць словам,
Таму і змог бы пэўна навучыць
Мяне жыцця пачэснага асновам.
Нікога не вучу, як трэба жыць,
Бо ўсё жыццё я сам яму вучуся.
Вучуся бездакорнасці любіць
І толькі за любоў сваю малюся.
20 – 21. 01. 2020 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Нікога не вучу, як трэба жыць…'
Светлана Светлова
27.03.2025 - 15:41Цудоўны сэнс і цудоўная мова! Вельмi спадабалася!
Юрий Боровицкий
27.03.2025 - 20:00Вялікі дзякуй!