Нібы хустачкі дзяўчынак…
***
Нібы хустачкі дзяўчынак,
Нібы першы свежы снег,
Белых лёгкіх аблачынак
У блакітным небе бег.
Наліваюцца бутоны,
Нібы жар начных планет.
Чэрвень, і вось-вось півоні
Свой ружовы выльюць цвет.
І цвіце, цвіце каліна,
Просіць дожджыку папіць.
І жыве, жыве Айчына
І імкнецца вольна жыць.
10. 06. 2020 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию