У свеце столькі таямніц..
У свеце столькі таямніц
І дзіў нязвыклых воку.
Цікаўнасці ж няма граніц,
Імкнемся да вытокаў.
Калісьці цудаў было сем
У старажытнасці глыбокай.
Іх час скасіў амаль усе –
Стагоддзі ймчалі скокам.
А што ў наш сучасны век?
Няма чаму дзівіцца?
Пакінь адрыну і засек,
Дай адпачыць зямліцы.
Ты спіну выпрастай сваю
І позірк кінь уверх к аблокам
За хлеб надзённы ў баю
Ты стаў амаль глухі, бязвокі..
Вось бабка ўзяла пад мільён
Даляраў са шкарпэткі.
Збірала то на цытрамон
І іншыя таблеткі.
Аддала злодзею, а той
Да грошай вельмі хцівы.
Але ж і пенсія ў старой..
Ну чым табе не дзіва?
А вунь галосіць дэпутат:
Няма каму араць палеткі,
Мясіць рукамі хімікат
І нюхаць пар плавільні едкі.
Спытаеш ты, а дзе тут цуд?
Тут справа ў кадраў недахопе..
Шукае шыю ён у хамут,
А дзеці ўсе яго ў Еўропе.
Там шчупака злавіў мужык –
Трасе яго інспектар.
А тут у аленя трапіў штык –
І можна, то ж дырэктар!
Плаці падатак на зямлю
За заўтра й дзень учарашні.
А сядзеш на шашы ў дзіру –
То ўчастак нічыяшні!
Такіх дзівос у нас хапае
Жывем у чароўнай казцы.
А можа й здацца, так бывае..
Што мы ў казцы ў пастцы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию