Ни хто больш у гэтай хаце не жыве
Ніхто больш у гэтай хаце не жыве
І дым з трубы ніхто ужо ні ўбачыць.
Галінкай бэз у пустую шыбу б’е
І па надворку гаспадар даўно не крочыць.
З калодзежа вады не набяруць,
Густой травою сцяжка зарастае.
Назад той час хоць сумна, не вярнуць…
Калі сяло свой век ужо дажывае.
Кароў не убачым болей на палях
І трактароў, что глебу падымалі.
Дзіцячы смех на вуснах і у вачах,
Не убачыць тут ні хто, болей ніколі.
Зарос гарод палынью з лябядой
І плот ляжыць травою парастае.
Ды толькі ліпа усё не знойдзе супакой,
Яшчэ здалёк, галінамі вітае.
І вельмі сумна паглядаць на усё,
Як села і вёскі век свой дажываюць.
Что скончылася раптам тут жыццё
І зарас так яны ужо выглядаюць
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать