Нашы птушаняты
Вылятаюць з гнязда птушаняты
І шукаюць, дзе корму багата,
Дзе краіны цяплей і ярчэй,
А жыццё бесклапотней, зручней.
Паглядаем мы з сумам здалёк:
«Можа вернуцца незнарок».
А яны ўсё вышэй і вышэй
І ад хаты роднай далей.
Хай яны палятаюць па свеце,
Бо цікаўныя нашы дзеці.
Хочуць новыя месцы зведаць
І сусветныя цуды наведаць.
Але колькі ты ў свет не лятай,
Вабіць будзе твой родны край.
Прыдзе хутка ўзросту час,
Будуць гнёзды віць каля нас.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию