КВІТНЕЙ, БЕЛАРУСЬ!

Беларусь! Ты, як песня пяшчотная,
Што спявае нам ветліва бор.
Мары светлыя, сэрца лагоднае,
А душа, як шырокі прастор.

Твае вочы – азёры блакітныя,
Твае косы – спляценне галін.
Ззяеш, быццам зара аксамітная,
Паміж россыпу іншых краін!

Не злічыць, разоў колькі зямлю тваю
Ліхадзеі хацелі спаліць!
Толькі ты заставалася шчыраю
І сумленнаю. Так мае быць!

Падымаліся волаты слаўныя
Супраць катаў на праведны бой.
Баранілі свабоду дзяржаўную,
Закрывалі Радзіму сабой!

Беларусь! Наша любая спадчына!
Не выкрэсліць нікому з вякоў
Перамогі бацькоў, песні матчыны,
І наказы славутых дзядоў!

Узмацняйся, квітней, зямля родная!
На ўвесь свет твая слава звініць!
У высокае неба свабоднае
Беларуская песня ляціць!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай