Інспірацыя ад “Адвечным Шляхам”
Нішто ніколі не стаіць на месцы,
Усё цячэ, усяго лёс зьменіцца нарэшце,
І нават самае твае жыццё,
Свабоднае ад вечных форм,
Ляціць наперад, на рэактыўнай сіле
Нястомнага адкідваньня норм.
Запамятай, коль хочаш, выкінь з галавы.
Пазбаўся, не стамляй жывой душы,
Жыві, як Марк Аўрэлій напісаў “нібы ў дараваны час”,
А потым і яго ты закрывай у печы,
Бо новы бог прыйшоў, але і нават ён ня будзе вечны
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать