Імглістае неба над садам і лесам…

***
Імглістае неба над садам і лесам,
Бяроза на ўзгорку, у квецені сад.
Шчыруе ў гародзе зямлі паэтэса,
Наводзіць на градах лірычны свой лад.

Шчабечуць, спяваюць і ціўкаюць птушкі,
І гушкае вецер асінавы гай.
Апошнія кветкі злятаюць з ігрушкі,
Апошнія дні дажывае мой май.

Імглістае неба. Дзве яблынькі побач
Ў ружовай і белай сукенках стаяць,
Нібыта прыйшлі паэтэсе на помач,
Ды толькі разгублена ў неба глядзяць.

24. 05. 2020 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай